Гутарка “Сімвалы Рэспублікі Беларусь”
Мэта: выхоўваць гордасць і павагу да дзяржаўных сімвалаў, фарміраваць уяўленні аб значэнні дзяржаўнага герба, сцяга і гімна.
Пра што распавядае герб Беларусі?
Зашыфраваны аповед пра наш народ, традыцыі і звычаі. У праменях узыходзячага сонца мы бачым контуры тэрыторыі Беларусі.
Сонца асвятляе нашу краіну, нясе цяпло, жыццё, радасць. Са старажытных часоў сонца і зямля – сімвалы жыцця. Выява зямнога шара азначае, што мы жадаем міру ўсім краінам, хочам сябраваць і супрацоўнічаць з імі.Беларусы – мірныя людзі. Але калі хтосьці парушыць нашы межы, мы з дапамогай арміі будзем абараняць іх. Напамінам пра гэта служыць чырвоная зорка.
Вянок з кветак і каласкоў сімвалізуе ўрадлівасць зямлі і працавітасць беларускага народа. Стагоддзямі беларусы сеялі жыта, пяклі хлеб. Засявалі салодкай канюшынай пашы, каб пасвіць кароў. А яшчэ на беларускай зямлі са старажытных часоў сеялі лён. З льну шылі адзенне.
Што азначае ўзор беларускага арнаменту на нашым сцягу.
Гэты ўзор называецца “ўзыходзячае сонца”. Вялікі ромб азначае засеяннае поле, а крыжык унутры яго сімвалізуе сонца. Гэта зварот да вышэйшых сіл прыроды: “Узыдзі, сонейка, сагрэй зямельку нашу, дай нам багаты ўраджай”. Парныя ромбы абазначаюць аднаўленне жыта, а значыць і працяг жыцця, працяг роду.
Адкажыце на пытанні
- Самы старажытны горад Беларусі - Полацк
- Самае вялікае беларускае возера - Нарач
- Самы першы беларускі касманаўт – Пётр Клімук
- Што з’яўляецца самым галоўным прыродным багаццем нашай краіны? Лес
- Якое дрэва самае распаўсюджанае ў нашай краіне? Сасна
- - які запаведнік на тэрыторыі нашай краіны лічыцца адным з самых вядомых у свеце? Белавежская пушча
- Якая жывёла лёгка бегае па топкіх балотах? Лось
- Хто з жыхароў беларускага лесу не мае ворагаў? Вожык
- Якая расліна ў нас лічыцца каралевай лугоў? Канюшына
- Якая жывёла можа лётаць? Кажан
- Чаму Беларусь называюць сінявокай? Шмат рэк і азёр
- Нашы продкі лічылі, што рэту і гарох можна садзіць толькі ў пэўных месцах. Нават існавала павер’е: “Рэпу ды гарох не сей каля…… (дараг)
- У 1517 годзе выйшла першая друкаваная беларуская кніга “Псалтыр” . Хто і дзе яе выдаў? Францыск Скарына ў Празе.
Літаратура
Журнал “Пралеска № 5 2014 ст. 13 – 20
Ваніна, В.У. Герб. Сцяг. Гімн. Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту– Мінск РУП “Выдавецтва “Пачатковая школа”, 2015